Трыпціх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трыпціх
Remove ads

Трыпціх[1][2][3][4][5] — твор мастацтва, які складаецца з трох карцін, або ж іншых графічных аб'ектаў, аб'яднаных супольнай ідэяй. Твор падзяляецца на тры секцыі ці тры разьбяныя панэлі, якія вісяць разам ці побач. Трыпціх з'яўляецца разнавіднасцю поліпціха, што абазначае твор з мноства панэляў або карцін. Сярэдні твор як правіла найбольшы, а па баках размяшчаюцца дзве меншыя, хоць складнікі трыпціха працы звычайна роўныя па памерах.

Thumb
Ізенгеймскі алтар Груневальда

Нягледзячы на тое, што корань слова паходзіць ад старажытнагрэчаскага «triptychos», слова паўстала ў Сярэднія стагоддзі ад старажытнарымскай назвы таблічкі для пісьма, якая мела дзве навясныя панэлі, якія прымыкалі да цэнтральнай. Слова таксама магло выкарыстоўвацца для абазначэння ювелірнай падвескі.

Remove ads

Эвалюцыя

Форма трыпціха прыйшла з ранняга хрысціянскага мастацтва і ў Сярэднія стагоддзі была папулярным фарматам для стварэння карцін, якія размяшчалі ля алтара. Геаграфічная распаўсюджанасць — ад усходніх візантыйскіх храмаў да Брытаніі на захадзе. Мастакі і скульптары Рэнесансу, такія як Ганс Мемлінг («Страшны суд» з Гданьска) і Іеранім Босх таксама выкарыстоўвалі гэту форму мастацтва, а таксама гэты тэрмін ужываецца ў дачыненні да малых літаратурных формаў, у першую чаргу вершаў.

Пачынаючы з гатычнага перыяду і далей як у Еўропе, так і ў іншых краінах сцены вакол алтароў у цэрквах і саборах часта афармляліся трыпціхамі. У Саборы Антверпенскай Божай Маці знаходзяцца два ўзоры твораў Рубенса, а ў Саборы Парыжскай Божай Маці ёсць іншы ўзор архітэктурнага трыпціха. Структура трыпціха традыцыйная для царкоўных вітражоў.

Remove ads

Зноскі

  1. "Гісторыя сусветнага мастацтва" Б.А.Лазука, Мн, 2010, С.196.
  2. БЭ ў 18 тамах. Т.16
  3. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.665.
  4. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.482
  5. Польска-беларускі слоўнік, "Беларуская энцыклапедыя" Мн., 2005, С.667
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads