Баравыя (Людвіноўскі сельсавет)
вёска ў Людвіноўскім сельсавеце Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баравы́я[1] (трансліт.: Baravyja, руск.: Боровые) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 39 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 19 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 142 км ад Мінска, каля аўтадарогі Міхнічы—Сліпкі.
Гісторыя
У 1800 годзе засценак у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць В. Козела.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Крывічы[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрыніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 31 мая 1949 г. створаны калгас «Новая праца». З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе саўгаса «Беларускі».
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads