Баразаўр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баразаўр
Remove ads

Баразаўр (Barosaurus) — вялікі траваедны дыназаўр з сямейства дыплацыд, які жыў каля 150 млн гадоў назад у Юрскі перыяд.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Рэшткі выяўлены ў Афрыцы, у Танзаніі, а таксама ў ЗША.

Remove ads

Біялогія

Гэта было вялікая жывёла, вагай у 30 тон і даўжынёй 20 метраў. У вышыню дасягаў 12 метраў — зусім, як брахіязаўр. Быў падобны на сваіх суродзічаў, асабліва на дыпладока, але адрозніваўся буйнейшым памерам і масіўным целам. Хвост у яго аднак быў карацешы. І ўсё ж у баразаўра была вельмі доўгая шыя.

Лад жыцця

Баразаўр быў расліннаеднай жывёлам. Вялікую частку свайго часу ён прысвячаў кармленню. Кормам баразаўру служыла лісце з верхавін дрэў ці нізкарослыя хмызнякі. Такому велізарнаму дыназаўру, як баразаўру напэўна патрабавалася каласальнае харчаванне. У дзень ён мог з'ядаць па 500 ці нават па 1000 кг. Жылі баразаўры, як і ўсе буйныя траваедныя дыназаўры, статкамі. Верагодна, баразаўры, як і ўсе дыназаўры, добра клапаціліся пра сваё нашчадства. Раней жа лічылася, што буйныя заўраподы проста пакідалі яйкі на волю лёсу. Але хутка стала вядома, што гэта зусім не так. Баразаўры абараняліся магутным хвастом, а ў выпадку неабходнасці маглі карыстацца шыяй ці пярэднімі канечнасцямі.

Thumb
Шкілет баразаўра ў Музеі прыродазнаўчай гісторыі ў Нью-Ёрку.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads