Барацьба з касмапалітызмам

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Барацьба з касмапалітызмам» — масавая палітычная рэпрэсіўная кампанія, якая праводзілася ў СССР у 1948—1953 гадах і была накіраваная супраць скептычных і празаходніх тэндэнцый сярод савецкай інтэлігенцыі, якія разглядаліся як «антыпатрыятычныя».

Абвінавачванні ў касмапалітызме ў асноўным былі накіраваны супраць усіх інтэлектуалаў, якія мелі кантакты з Захадам або якія захоўвалі вернасць перакананням, блізкім да светапогляду дарэвалюцыйных ліберальных заходнікаў (гл. вестэрнізацыя). Але найбольш патэнцыйна ўразлівымі да такіх абвінавачванняў былі прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці, паколькі яны мелі шматлікіх сваякоў за мяжой, а іх супляменнікі былі дастаткова і выразна прадстаўлены сярод інтэлектуальных эліт ЗША і краін Заходняй Еўропы.

Многія даследнікі, якія апісваюць гэтую кампанію, лічаць яе антысеміцкай па характары[1][2][3]. Кампанія суправаджалася абвінавачаннем савецкіх яўрэяў у «бязродным касмапалітызме» і варожасці да патрыятычных пачуццяў савецкіх грамадзян, а таксама іх звальненнем з многіх пастоў і пасадаў, арыштамі[4][5]. Суправаджалася таксама барацьбой за рускія і савецкія прыярытэты ў галіне навукі і вынаходстваў[6], крытыкай шэрагу навуковых напрамкаў, адміністрацыйнымі мерамі супраць асоб, падазраваных у касмапалітызме і «нізкапакланенні перад Захадам».

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads