Антысемітызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антысемітызм — адзін з відаў ксенафобіі, форма нацыянальнай нецярпімасці, якая выяўляецца ў варожым стаўленні да яўрэяў як этнічнай або рэлігійнай групы, часта грунтуецца на забабонах. Паняцце значыць варожасць да яўрэяў або іўдзеяў, а не да ўсіх народаў семіцкай моўнай групы[1].
Гісторыя
Лічаць, што паняцце «антысемітызм» увёў нямецкі публіцыст Вільгельм Мар у 1879 годзе, які называў групу сваіх прыхільнікаў «антысеміцкай лігай»[2]. Нямецкі гісторык Міхаэль Уладзіка піша, што ўпершыню паняцце ўжыта ў энцыклапедыі «Rotteck-Welckeschen Staatslexikon» у 1865 годзе, а пасля памылкова прыпісана Мару[3].
Але з’ява вядома са старажытнасці. На думку шэрагу даследчыкаў[4], антысемітызм паўстаў і развіўся ў свеце антычнага паганства.
Remove ads
Антысемітызм у СССР
Сталінскі антысемітызм не быў ні этнічным, ні расісцкім, ані выкліканым рэлігійнай антыпатыяй, як у Расійскай імперыі. Антысемітызм ператварыўся ў частку афіцыйнай палітыкі, калі стала зразумела, што Ізраіль займае прынцыповую праамерыканскую пазіцыю. Такім чынам сталінскі антысемітызм быў цалкам «палітычным», хоць гэта можа быць толькі прыцерушэннем[5]. Святлана Алілуева тлумачыць чысткі старых партыйных функцыянераў «антысемітызмам… які ўзрос у самой партыі»[6].
Падчас Другой сусветнай вайны кіраўніцтва СССР неахвотна прызнавала Халакост на акупаванай тэрыторыі. Сам Іосіф Сталін згадаў пра генацыд еўрапейскіх яўрэяў толькі аднойчы — у прамове 7 лістапада 1941 года. Савецкае кіраўніцтва сцвярджала на афіцыйным узроўні, што на акупаваных тэрыторыях нямецкія акупацыйныя ўлады ставяцца да яўрэяў як да ўсіх іншых народаў. Толькі ў снежні 1942 года, пасля ціску з боку сусветнага яўрэйскага грамадства, кіраўніцтва СССР выдала дэкларацыю «Выкананне плана па вынішчэнні яўрэйскага насельніцтва Еўропы гітлераўскім рэжымам»[7].
Remove ads
Вядомыя антысеміты
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads