Дзівасіл брытанскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзівасіл брытанскі[1] (Ínula británnica), народныя назвы бараўнік, залатушнік — шматгадовая травяністая расліна, від роду дзівасіл (Inula) сямейства астравых (Asteraceae).
Remove ads
Назва
Дзівасіл брытанскі, бараўнік[2].
Распаўсюджанне
Расце на лугах, па берагах рэк, азёр, ручаёў, іншы раз на палянах, узлесках i высечках у лісцевых i мяшаных лясах.
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Цвіце ў чэрвені — верасні. Двух-, мнагалетнік вышынёй 15—65 см, з прамым сцяблом, апушаны мяккімі валаскамі, з лёгкім часночным пахам. Лісце падоўжана-ланцэтнае, мяккае, ніжняе чаранковае, верхняе сядзячае, з сэрцападобнай асновай, сцяблоабдымнае. Кветкавыя кошыкі нешматлікія, дыяметрам 3—4 см, у рэдкім шчытку. Лісцікі абгорткі лінейныя, завостраныя.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads