Бараўское

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бараўскоеmap
Remove ads

Бараўско́е, Барова — бяссцёкавае возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шэсценка (прыток Храпаўлянкі), за 6 км у напрамку на поўнач ад Віцебска, за 4,5 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна.

Хуткія факты Бараўское, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,17 км². Даўжыня каля 1,6 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Катлавіна возера моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень, размешчана сярод хвойнага лесу. Схілы катлавіны ўзгорыстыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Возера бяссцёкавае. Упадаюць ручаі. На поўдні злучана каналам з возерам Дрыкольскае.

Каля возера ў вёсцы Дрыколле размешчана паляўніча-рыбалоўная база.

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23, 64. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads