Дрыколле

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дрыко́лле[1] (трансліт.: Drykollie, руск.: Дриколье) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета. За 5 км на паўночны захад ад Віцебска, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна на лініі Віцебск — Невель.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 18 стагоддзі вёска, дзяржаўная ўласнасць у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе дзяржаўнага маёнтка Лужасна. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года Віцебскай губерні. У 2-й палове 19 стагоддзя вёска пры возеры Дрыкольскае ў Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У пачатку 20 стагоддзя вёска адносілася да Шалыгінскага сельскага таварыства. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шалыгінскім сельсавеце Лосвідскага, з 29 кастрычніка 1924 года Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 года Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1938 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Галубава. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія ў час карнай аперацыі ў лютым 1944 года спалілі 5 двароў і загубілі 7 жыхароў. З 20 снежня 1960 года ў Мазалаўскім сельсавеце. У 2000 годзе ў складзе калгаса «Прызыў» (цэнтр — вёска Мазалава).

Remove ads

Насельніцтва

  • 2 двары, 77 жыхароў (1785)
  • 19 двароў, 104 жыхары (1905)
  • 27 двароў, 155 жыхароў (1926)
  • 29 двароў, 78 жыхароў (1941)
  • 35 двароў, 246 жыхароў (1969)
  • 67 гаспадарак, 122 жыхары (1997)
  • 51 гаспадарка, 74 жыхары (2018)

Памятныя мясціны

Вядомыя ўраджэнцы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads