Барбара Іванаўна Вержбаловіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барбара Іванаўна Вержбаловіч (Вербіч, Ганчарэнка; 13 снежня 1901 — 8 студзеня 1967) — беларуская оперная і канцэртная спявачка (мецца-сапрана).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1933), Беларускую кансерваторыю (1938, клас Ніны Панінай). У 1939—1941 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, стварыла вобразы ў нацыянальных спектаклях «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага (Матка), «Кветка шчасця» А. Туранкова (Ведзьма), а таксама ў класічных операх.
У час нацысцкай акупацыі Беларусі жыла ў Мінску, выступала як оперная і эстрадная спявачка ў Мінскім гарадскім тэатры, у 1943 выканала партыю Свацці ў оперы «Лясное возера» М. Шчаглова-Куліковіча. 3 чэрвеня 1944 у эміграцыі ў Германіі, працавала ў тэатральнай групе «Жыве Беларусь» (пазней назывыалася Беларускі тэатр эстрады).
3 1950 у ЗША, канцэртная спявачка, адна з актывістак і кіраўнікоў беларускага жаночага руху ў ЗША. Пазней у Мюнхене, з 1954 працавала сакратаром, дыктарам у беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», запісала некалькі грампласцінак.
Пахавана ў Мюнхене на могілках Вестфрыдгоф[1].
Remove ads
Зноскі
- Нашыя могілкі. Альбом Архівавана 1 снежня 2017. // Запісы БІНіМ № 27. — Нью-Ёрк — Мінск: 2004. — 232 с., 21 см. — С. 224—240.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads