Кветка шчасця

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Кветка шчасця» — опера ў 3-х дзеях з пралогам кампазітара Аляксея Туранкова пастаўленая паводле музычнай драмы Міхася Чарота «На Купалле»[1] ў 1939 годзе.

Хуткія факты Кветка шчасця, Жанр ...
Remove ads

Гісторыя стварэння

Лібрэта оперы пісалася ў 1936—1940 гадах. Прэм'ера оперы адбылася 20 кастрычніка 1939 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета[2].

Апісанне

Дырыжорам пастаноўкі быў Н. Грубін, пастаноўшчыкам — І. Шляпянаў, рэжысёрамі В. Барысевіч, У. М. Шахрай  (руск.), мастак Л. Кроль[2].

Кампазітар Іван Дзяржынскі пісаў пра пастаноўку, якую ў 1940 годзе паказалі на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве[3], што «афармленне спектакля ажыццёўлена ў выглядзе аб’ёмных дэкарацый у ляпной раме, выкананай пад драўляную разьбу. Своеасаблівасць гэтага афармлення і выдатна падабраныя касцюмы ў значнай меры спрыялі поспеху гэтага добрага спектакля»[4]. У той жа дзень Д. Кабалеўскі на старонках газеты «Савецкая Беларусь» выказаўся[3] так: «Вельмі смела і таленавіта зроблена афармленне мастаком Кролем, асабліва добрыя трэці акт і заслоны»[5].

Вядома, што ў падрыхтоўцы дэкарацый да пастаноўкі ў Маскве прымаў удзел Міхась Філіповіч[6].

Remove ads

Акцёры

Thumb
Сцэна з оперы

Узнагароды і ацэнкі

Спектакль вызначаецца паэтычнасцю, лірызмам, сувяззю з нацыянальным музычным фальклорам, дакладнасцю музычных характарыстык у абмалёўцы вобразаў, дасціпным народным гумарам[14].

Кампазітар А. Туранкоў за оперу быў удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга[15], мастак Л. Кроль за спектакль быў узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны»[3].

Пасля выканання ролі Надзейкі падчас выступлення на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве, Р. В. Млодак па вяртанні ў Мінск прысвоілі званне народнай, прычым, абыходзячы заслужаную, і запрасілі ў Вялікі тэатр[9].

Remove ads

Зноскі

  1. Папараць — кветка(недаступная спасылка)
  2. Туренков А. Е.(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Известия. — 9.06.1940.
  4. Міхаіл Філіповіч [Выяўленчы матэрыял] = Михаил Филиппович = Mikhail Filipovich : [альбом / аўтар тэксту і складальнік В. У. Вайцахоўская]
  5. Цветок счастья Риты Млодэк(недаступная спасылка) (руск.)
  6. Балоцін Ісідар Міхайлавіч(недаступная спасылка)
  7. КРОЗ ДОРА ЗАХАРАЎНА(недаступная спасылка)
  8. Цэпава Галіна Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  9. Дз. Жураўлёў (БелЭн, 2003)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads