Барбі (фільм)

фільм From Wikipedia, the free encyclopedia

Барбі (фільм)
Remove ads

«Барбі» (англ.: Barbie) — амерыканскі фэнтэзійна-камедыйны фільм 2023 года, пастаўлены рэжысёркай Грэтай Гервіг. Аўтарамі сцэнарыя выступілі Грэта Гервіг і Ноа Баўмбах[en]. Галоўныя ролі выканалі Марго Робі і Раян Гослінг[8].

Хуткія факты Барбі, Жанры ...

Фільм апавядае гісторыю моднай лялькі Барбі[en] вытворчасці кампаніі Mattel[en]. Кінастужка стала першым ігравым фільмам пра гэтую ляльку пасля шэрагу анімацыйных і тэлевізійных праектаў.

Remove ads

Акцёрскі склад

Вытворчасць і прэм’ера

Пра стварэньне фільма было абвешчана яшчэ ў верасні 2009 года кампаніяй Universal Pictures. Яго распрацоўка пачалася ў красавіку 2014 года, калі правы на фільм набыла кампанія Sony Pictures[en]. У далейшым было некалькі змен рэжысёра і сцэнарыстаў, таксама змяняліся і склады імаверных акцёраў. Так, на ролю Барбі планавалася запрасіць Эн Хэтэўэй. У кастрычніку 2018 года правы былі перададзены Warner Bros. У 2019 годзе стала вядома, што да акцёрскага ансамбля далучыцца Марго Робі. У 2021 годзе паведамлялася, што працаваць над фільмам будуць Грэта Гервіг і Ноа Баўмбах[en]. На пачатку 2022 года быў зацверджаны акцёрскі склад, а здымкі прайшлі з сакавіка па ліпень таго ж года ў Вялікабрытаніі і Лос-Анджэлесе.

Прэм’ера фільма адбылася ў Лос-Анджэлесе 9 ліпеня 2023 года, але ў шырокі пракат «Барбі» трапіла 21 ліпеня — у адзін дзень з фільмам «Опенгеймер» кампаніі Universal Pictures. Адначасовы выпуск абодвух твораў спарадзіў эфект «Барбенгеймер[en]» у сацыяльных сетках. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі ад крытыкаў і сабраў больш за мільярд долараў у сусветным пракаце.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads