Опенгеймер (фільм)
фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Опенгеймер» (англ.: Oppenheimer) — біяграфічны фільм 2023 года сцэнарыста і рэжысёра Крыстафера Нолана.
Фільм распавядае пра кар’еру амерыканскага фізіка-тэарэтыка Дж. Роберта Опенгеймера, навуковага кіраўніка Манхэтэнскага праекта.
Галоўную ролю ў фільме выканаў Кіліян Мэрфі. Таксама ў стужцы з’яўляюцца Эмілі Блант, Мэт Дэйман, Роберт Даўні-малодшы.
Remove ads
Касавыя зборы
Па дадзеных на 15 жніўня 2023, «Опенгеймер» зарабіў больш за 650 мільёнаў долараў у сусветным пракаце[12].
Ацэнкі
Крытыкі высока ацанілі «Опенгеймера» перш за ўсё за сцэнарый, майстэрства актораў і візуальнае афармленне[13]. Кансэнсус крытыкаў на Rotten Tomatoes: «„Опенгеймер“ адзначае яшчэ адно захапляльнае дасягненне Крыстафера Нолана, якое выйграе ад неймавернага выканання Мэрфі і ашаламляльных візуальных эфектаў»[14].
7 студзеня 2024 года «Опенгеймер» атрымаў прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм». А таксама Крыстафер Нолан атрымаў прэмію як найлепшы рэжысёр, Кіліян Мёрфі за найлепшую мужчынскую ролю, Роберт Даўні-малодшы за найлепшую мужчынскую ролю другога плана і Людвіг Ёрансан за найлепшы саўндтрэк[15].
15 студзеня «Опенгеймер» перамог у 8 намінацыях прэміі «Выбар крытыкаў»: найлепшы фільм, рэжысёр, аператар, саўндтрэк, акцёрскі ансамбль, мужчынская роля другога плана (Даўні-малодшы), мантаж, спецэфекты[16].
18 лютага 2024 года «Опенгеймер» атрымаў сем прэмій BAFTA, у тым ліку як найлепшы фільм[17].
На кінапрэміі «Оскар», цырымонія ўручэння якой адбылася 10 сакаваіка 2024 года, карціна перамагла ў 7 намінацыях, у тым ліку як найлепшы фільм.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads