Баронікі (археалагічны помнік)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Баро́нікі — археалагічны помнік — гарадзішча каля былой вёскі Баронікі Віцебскага раёна (увайшла ў склад Віцебска). Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на левым беразе ракі Лучоса.

Хуткія факты Баронікі, Краіна ...

Пляцоўка авальная памерамі 74х42 м, вышыня 20 м, умацавана валам. Некалькі пашкоджана ДАПамі, пабудаванымі падчас Другой сусветнай вайны. З захаду і ўсходу працякаюць 2 ручаі, з поўначы — рака. Уваход на гарадзішча з паўднёвага боку.

У 1956 г. помнік абследаваў Л. В. Аляксееў, даследавалі 160 м² у 1965 г. К. П. Шут, у 1972, 2006 Г. В. Штыхаў.

Спачатку гарадзішча не мела штучных умацаванняў, пазней насыпаны невысокі вал. Культурны пласт у цэнтры 0,2—0,3 м, з паўночнага боку — 0,9 м. Выяўлены ямы ад жытлаў слупавой канструкцыі. Знойдзены бронзавая умбонападобная падвеска, жалезны нож з гарбатай спінкай, сякера скіфскага тыпу, 2 каменныя клінападобныя сякеры, глінянае прасліца, тачыльны брусок, каля 200 фрагментаў керамікі днепра-дзвінскай культуры сярэдзіны I-га тысячагоддзя да н. э. — пачатку н. э. Кераміка ляпная ў большасці гладкасценная, зрэдку трапляюцца фрагменты, паверхня якіх пакрыта штрыхоўкай, асобныя чарапкі маюць адбіткі тэкстылю. Сярод знаходак скарб VIVIII стст. з 3 драцяных скроневых кольцаў, якія мелі па 2 трапецападобныя падвескі.

Remove ads

Літаратура

  • Алексеев, Л. В. Археологические памятники эпохи железа в среднем течении Западной Двины // Вопросы этнической истории народов Прибалтики: по данным археологии, этнографии и антропологии / Под ред. С. А. Таракановой, Л. Н. Терентьевой. – М.: Изд-во АН СССР, 1959. – 580 с.: ил., карт. — С. 273 — 316. – (Труды Прибалтийской объединенной комплексной экспедиции; Т. 1).
  • Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 28. — ISBN 985-02-0647-0.
  • Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 38.
  • Штыхаў, Г. В. Баронікі / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 88. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Штыхаў Г. Вынікі даследавання гарадзішча Баронікі пад Віцебскам / Георгій Штыхаў // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — Вып. 23. — С. 231.
  • Штыхов, Г. В. Сравнительное изучение древностей городов Полоцкой земли и памятников их окрестностей // Древности Белоруссии: Материалы конференции по археологии Белоруссии и смежных территорий / Под ред. В. Ф. Исаенко, А. Г. Митрофанова, Г. В. Штыхова. — Мн., 1966. — 335 с.
  • Шут, К. П. Памятники раннего железного века на севере Белоруссии // Древности Белоруссии: Материалы конференции по археологии Белоруссии и смежных территорий / Под ред. В. Ф. Исаенко, А. Г. Митрофанова, Г. В. Штыхова. — Мн., 1966. — 335 с.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads