Лучоса
рака ў Беларусі, прыток Заходняй Дзвіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лучоса — рака ў Лёзненскім і Віцебскім раёнах Беларусі, левы прыток Дзвіны. Даўжыня 90 км. Вадазбор 3510 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Remove ads
Назва
Назва балцкага паходжання, пачатковая форма назвы — *Laukesà (Лаўкеса́)[1].
Поўны гідранімічны адпаведнік — назва прытока Дзвіны (пачынаецца на тэрыторыі Літвы, у Дзвіну ўцякае на тэрыторыі Латвіі ля Даўгаўпілса) літ. Laukesa (лат. Laucesa)[2]. Трэцяя Лучоса, што ўцякае ў Дзвіну, — на тэрыторыі Цвярской вобласці Расіі. Яшчэ адна Лучоса ўцякае ў Сож на тэрыторыі Смаленскай вобласці Расіі (каля Пачынка)[3].
Гідранімічны фармант -es- таксама ў такіх балцкіх гідронімах на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Падзвінні, як Akesà (> Ачоса), Vilkesà (> Воўчас, Аўчоса), Velesà (Веляса )[4][5]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: žalias «зялёны» — žalesà «зеляніна; зяленіва», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[6][7].
Корань Lauk- звязаны са старалітоўскім laukas «светлы, зіхоткі». Выштурхнутае іншымі словамі, яно засталося ў выглядзе вузкаўжывальнага laukas «хто з белай плямай ці белай пысай (пра жывёлу); лысы». Амонім — літ. laukas «поле» (першапачаткова ў сэнсе светлага месца пасярод леса). Далей вядзе да індаеўрапейскага *leuk- «ззяць, свяціць», *leukos «святло, ззянне»[8][9].
Назва значыць «Блішчастая (рака)» і матываваная «блішчастасцю» воднай паверхні.
Балцкі корань Lauk- маюць таксама назвы азёраў Лучанскае (у Цвярской вобласці Расіі) і Лучай на Падзвінні, ракі Лукасна на Павоччы[10], прускай ракі Lauk-appe[11].
«Зіхоткія» балцкія водныя назвы таксама ў азёрных назвах Свіцязь (двойчы), Жыд-возера, *Zeitō (> Дзятлаўка).
Remove ads
Асноўныя прытокі
Справа: Чарніца, Сухадроўка. Злева: Ардышэўка, Серакаратнянка, Абалянка, Чарнічанка, Абручоўка.
Агульнае
Выцякае з возера Зелянское каля аграгарадка Бабінавічы Лёзненскага раёна, цячэ па Лучоскай нізіне і ў межах Віцебскага ўзвышша, вусце ў межах паўднёвай ускраіны Віцебска. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 6,2 м, найбольшы 9,9 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэкады снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход на працягу 3-х сутак.
Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырыня яе 400—600 м. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, больш развіта на левабярэжжы; шырыня яе 300—500 м. Рэчышча шырынёй 20—30 м, у нізоўі да 60 м.
У басейне ракі азёры Бораўна, Стрэшна, Доўгае, Дыманоўскае, Чарніца і інш.
На левым беразе ракі, каля вёскі Баронікі Віцебскага раёна знаходзіцца археалагічны помнік — гарадзішча Баронікі.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads