Барсукі (Крупскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барсукі́[1] (трансліт.: Barsuki, руск.: Барсуки) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Янаўшчынскага сельсавета[2].
Remove ads
Гісторыя
Вядома з 1625 года як вёска Слабада, уваходзіла ў Чарэйскі маёнтак, 3 двары. З 1667 года ў маёнтку Лісічына, належала князю Самуэлю Лукамскаму, потым яго сыну князю Тэадору Лукамскаму. У 1703 годзе вёска ў складзе аднаго «дыма» перададзена ў заклад Генрыху Яну Лямбоўскаму. У 1722–1743 гадах вёска ва ўладанні Міхала Тамкевіча, потым князя Лукамскага. У 1772 годзе вёска ва ўладанні Кістаржэцкага, 5 двароў, з 1775 года ва ўласнасці Тадэвуша Пшысецкага, 17 «дымоў», потым у закладзе ў Кастранецкага. У 1862 годзе яе купіў Іван Фадзеевіч Вільчынскі, у 1880 годзе 21 двор, 100 жыхароў, карчма, ветраны млын. У 1909 годзе ў Лісічынскай воласці Сенненскага павета, 34 двары, 230 жыхароў. У гады Першай сусветнай вайны акупіравана немцамі.
Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў Чарэйскім, з 1931 года — у Крупскім, потым у Халопеніцкім раёнах Мінскай вобласці. У 1929 годзе створаны калгас «Чырвоны сцяг», пабудавана пачатковая школа. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы налічвалася 60 двароў, 227 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 17 чалавек, у партызанскай барацьбе 9 чалавек, знішчана 6 мірных жыхароў. З 1960 года ў Вялікахальнявіцкім сельсавеце Крупскага раёна, у складзе саўгаса «Сялява». Дзейнічала васьмігадовая школа, пасля закрыцця ў яе памяшканні доўгі час знаходзілася турбаза. На 1 студзеня 1998 года 38 гаспадарак, 66 жыхароў[3].
Remove ads
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads