Барталамеа Эўстахіа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барталамеа (Варфаламей) Эўстакіа (Эўстахіа), або Еўста́хіа (лац.: Eustachius; італ.: Eustachio Bartolomeo; каля 1510 — 27 жніўня 1574) — італьянскі ўрач і анатам, быў папскім лейб-медыкам і прафесарам.
Барталамеа Эўстахіа — адзін з заснавальнікаў навуковай анатоміі, у аснову якой ім былі пакладзены параўнальна-анатамічныя даследаванні органаў чалавека і чалавечага зародка, а таксама паталагаанатамічныя ўскрыцці.
Імя Эўстахіа носяць адкрытая ім «Еўстахіевая труба» (лац.: tuba Eustachii) — злучальная труба паміж барабаннай поласцю і насаглоточной прасторай, і valvula Eustachii — паўмесячны клапан ніжняй полай вены (vena cava inferior). Вывучаў і апісваў будову іншых органаў. Стварыў «Анатамічныя табліцы» (38 малюнкаў), апублікаваныя ў 1714 годзе італьянскім лекарам Джавані Ланчызі. У сваіх поглядах — паслядоўнік К. Галена і супернік А. Везалія.
Remove ads
Зноскі
- Bartolomeo Eustachi // opac.vatlib.it
- Bartolomeo Eustachi // Alvin
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads