Анатомія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анато́мія (ад грэч. ἀνα- — ізноў, зверху і τέμνω — «рэжу», «рублю») — зборная група раздзелаў біялогіі, якія займаюцца вывучэннем структуры арганізмаў ці іх частак. Звычайна пад анатоміяй маецца на ўвазе макраскапічная анатомія — вывучэнне структур, якія можна пабачыць простым вокам, без павелічэння. Вывучэннем тканак і клетак з дапамогай павелічэння займаецца мікраскапічная анатомія, яе другая назва — гісталогія[1].

Remove ads
Галіны
Найбольш вядомыя галіны анатоміі:
- анатомія раслін — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэнне тканкавых комплексаў у раслін.
- анатомія жывёл — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэнне тканкавых комплексаў у жывёл.
- анатомія чалавека — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэнне тканкавых комплексаў у чалавека. Гэтая галіна навукі мае значэнне як для біялогіі, гэтак і для медыцыны. Акрамя таго, веданне анатоміі неабходна ў выяўленчым мастацтве дзеля правільнай перадачы прапорцый, поз, жэстаў і мімікі чалавека.
Самастойнай з’яўляецца параўнальная анатомія жывёл.
Remove ads
Вывучэнне
Традыцыйна анатомія вывучаецца з дапамогай рассячэння целаў . Дадаткова выкарыстоўваюцца такія метады як агляд загадзя рассечанага цела, пластыкавых мадэлей або камп’ютарных сімуляцый[2].
Існуюць абсяжны і сістэмны падыходы да вывучэння анатоміі:
- У абсяжным падыходзе кожны абсяг (вобласць) цела (напрыклад, жывот ) вывучаецца асобна ад іншых. Пры гэтым разглядаюцца ўсе структуры і органы, размешчаныя ў гэтым абсягу[3].
- У сістэмным падыходзе адзінкамі вывучэння з’яўляюцца сістэмы органаў , што могуць распасцірацца праз усё цела (напрыклад, нервовая сістэма)[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads