Бартальд Георг Нібур

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бартальд Георг Нібур
Remove ads

Бартальд Георг Ні́бур (ням.: Barthold Georg Niebuhr; 27 жніўня 1776, Капенгаген — 2 студзеня 1831) — нямецкі гісторык антычнасці, дыпламат. Член Берлінскай АН (1810).

Хуткія факты Бартальд Георг Нібур, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сын дацкага падарожніка-ўсходазнаўца Карстэна Нібура. З 1800 на дацкай, у 1806—10 і 1813—23 на прускай дзяржаўнай службе. У 1816—23 прускі пасланнік у Ватыкане. У 1810—13 выкладаў у Берлінскім, з 1823 — у Бонскім універсітэтах. Галоўная праца — «Рымская гісторыя» (т. 1—З, 1811—32; апісаны падзеі да 241 да н.э.).

Увёў у гістарычную навуку метад крытычнага падыходу да крыніц. Яго інтэрпрэтацыя раннерыманскай гісторыі (лічыў, што асноўнай зыходнай адзінкай гістарычнага развіцця рымлян быў род; родавы лад змяніла дзяржаўная арганізацыя, заснаваная на тэрытарыяльным падзеле, рубеж паміж імі — сістэма рэформ Сервія Тулія; прапанаваў тэорыю пра паходжанне патрыцыяў і плебеяў у выніку заваявання рымскімі царамі лацінскіх пасяленняў) паўплывала на нямецкую гістарыяграфію (Леапольд фон Ранке, Тэадор Момзен і інш.).

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads