Сервій Тулій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сервій Тулій (6 ст. да н.э.): 6-ы цар Старажытнага Рыма, сын Тулія і Акрэсіі, нявольніцы царыцы Танаквіль.
Стаў царом па Тарквініі дзякуючы намаганням царыцы Танаквіль. Сервію Тулію прыпісваюцца ажыццяўленне дзяржаўнай рэформы, заснаванне храму Дыяны на Авенцінскім пагорку, а таксама заснаванне іншых храмаў.
Загінуў у выніку перавароту, здзейсненага ягоным зяцем Тарквініем Ганарлівым, прычым дачка Сервія Тулія, жонка новага цара, пераехала бацьку калясніцай.[1].
Імператар Клаўдзій, які яшчэ ведаў старую этрускую літаратуру, цвердзіў, што сапраўдным імем Сервія Тулія, да самага займання трону, было этрускае імя Мастарна, і што той быў этрускам. Вядомая выява нейкага Мастарны на фрэсцы ў «маўзалеі Франсуа» ў Вульчы, калі той вызваляе з палону свайго таварыша Цэлія Вібену. Падобную гісторыю пераказваў і Клаўдзій, таму імаверна, што яна была вядомая і ў 3 ст. да н.э. у этрускім горадзе Вульчы, і што фрэскі з'яўляюцца копіямі рымскіх фрэсак з падзеямі ранейшай рымскай гісторыі[1].
Remove ads
Зноскі
- Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads