Баршчэўнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баршчэўнік
Remove ads

Баршчэ́ўнік[1] (Heracleum) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Двух- або шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым прамастойным галінастым сцяблом вышынёй да 5—6 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, перыстае або двойчыперыстае. Кветкі дробныя, белыя, зеленавата-жоўтыя, ружовыя, у складаных парасоніках. Плод — яйцападобны або адваротнаяйцападобны плоскі віслаплоднік.

Пашырэнне

Адрозніваецца каля 70 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя — баршчэўнік сібірскі (Heracleum sibiricum), нар. назвы баршаўка, бядрыца, баршч[2] і баршчэўнік звычайны (Heracleum sphondylium); каля 10 інтрадукаваных відаў, з якіх найбольш вядомы баршчэўнік Сасноўскага (Heracleum sosnowskyi).

Выкарыстанне

Кармавыя, лекавыя, дэкаратыўныя, харчовыя, меданосныя і эфіраалейныя расліны. Сок большасці відаў, асабліва баршчэўніка Сасноўскага выклікае дэрматыты.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. 2 350 экз.
  2. М. Барэйша (1979)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads