Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў 19141916 у г. Барысаў.

Рыхтавала настаўніц пачатковых народных вучылішчаў. Тэрмін навучання 4 гады. Пры паступленні перавага аддавалася ўраджэнкам Мінскай губерні. Выкладаліся Закон Божы, руская і царкоўна-славянская мовы, руская літаратура, матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, фізіка, педагогіка, рукадзелле, графічнае мастацтва (чыстапісанне, маляванне, чарчэнне), спевы, музыка, фізічныя практыкаванні. Пры семінарыі існавала ўзорнае пачатковае вучылішча, дзе навучэнкі праходзілі практыку. Закрыта ў час Першай сусветнай вайны ў сувязі з набліжэннем лініі фронту.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads