Барыс Іпалітавіч Трусевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Іпалітавіч Трусе́віч (5 жніўня 1892, Віцебск — 14 лістапада 1961) — беларусі тэрапеўт[4]. Акадэмік АН Беларусі (1956, член-карэспандэнт з 1953 г.). Доктар медыцынскіх навук (1943)[4], прафесар (1934). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1946)[4].
Remove ads
Біяграфія
Навучаўся ў гімназіі ў Мазыры. У 1910 годзе скончыў гімназію ў Кіеве[5]. Скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта (1916)[4]. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, ваенны ўрач (1916—1918). У 1918—1928 гг. працаваў у лячэбных установах у Кіеве і Растове-на-Доне, паралельна займаўся навуковымі даследаваннямі. 3 1928 г. у Мінску, асістэнт, потым дацэнт медыцынскага факультэта БДУ (з 1930 г. Беларускі медыцынскі інстытут), з 1934 г. загадчык 2-й тэрапеўтычнай клінікі, адначасова загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медінстытута[4]. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі, у 1941—1943 гг. загадчык тэрапеўтычнай кафедры Самаркандскага, потым Сталінабадскага медінстытутаў. 3 1944 г. зноў у Мінску, загадчык кафедры факультатыўнай тэрапіі Мінскага медінстытута, адначасова прафесар і загадчык кафедры тэрапіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[4]. У 1952—1954 гг. галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1959)[4].
Remove ads
Навуковая праца
Аўтар 60 навуковых прац (у тым ліку 8 манаграфій) у галіне клінічных і эксперыментальных даследаванняў унутранай паталогіі і інфекцыйных захворванняў[4].
Распрацаваў методыку пальпацыі малой крывізны страўніка, падстраўнікавай залозы, новую мадыфікацыю пальпацыі нырак, прапанаваў бесперапынную перкусію грудной клеткі, методыку выяўлення дыясталічнага шуму пры недастатковасці клапанаў аорты ў так званай шостай кропцы, выяўлення шуму трэння плеўры і перыкарда[4].
Сярод апублікаваных работ Б. І. Трусевіча:
- Материалы к проблеме острой сосудистой недостаточности. — Мн. 1950;
- Примерный план обследования больного в терапевтической клинике. 4 изд. — Мн., 1961.
і інш.
Remove ads
Узнагароды
- 3 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга,
- медаль «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»,
- медаль «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларусі
і інш.
Зноскі
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- Біяграфія на сайце Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Архівавана 13 ліпеня 2014. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads