Барыс Германавіч Скабло
музыкант і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Германавіч Скабло́[1] (руск.: Борис Германович Скобло; 13 красавіка 1923 — 15 чэрвеня 1999) — віяланчэліст і педагог, прафесар (1984).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Самары. У 1939 годзе скончыў музычную школу[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1949 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю. У 1949—1979 гадах канцэртмайстар групы віяланчэляў Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра БССР. Адначасова ў 1949—1955 гадах удзельнік струннага квартэта і фартэпіяннага трыа Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Выкладаў у музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі з 1952 года, з 1963 года — у кансерваторыі. У 1987—1998 гадах Б. М. Скабло прафесар Расійскай акадэміі музыкі ў Маскве.
Remove ads
Творчасць
Займаўся ўдасканальваннем жанра струннага дуэта. Першы выканаўца многіх твораў беларускіх кампазітараў (С. Акскава, М. Аладава, А. Багатырова і інш)[1]. Выконваў творы рускай музычнай класікі. Аўтар метадычных падручнікаў.
Узнагароды і званні
- Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967)
- Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР
- Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (1985)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads