Борыс Джонсан

брытанскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Борыс Джонсан
Remove ads

Аляксандр Борыс дэ Пфэффэль-Джонсан, больш вядомы як Бо́рыс Джо́нсан (англ.: Boris Johnson; нар. 19 чэрвеня 1964) — брытанскі палітык, Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства і лідар Кансерватыўнай партыі з 2019 да 2022 года. Міністр замежных спраў з 2016 па 2018, мэр Лондана з 2008 па 2016. Член палаты абшчын ад Хенлі з 2001 па 2008 і ад Уксбрыджа і Паўднёвага Рэйслыпа з 2015 года.

Хуткія факты Борыс Джонсан, 2-і мэр Лондана[d] ...
Remove ads

Паходжанне

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку і адразу ж атрымаў два грамадзянствы — брытанскае і амерыканскае. Па мацярынскай лініі з’яўляецца нашчадкам Георга II Гановерскага, караля Вялікабрытаніі і Ірландыі, курфюрста Гановера і герцага Браўншвейг-Люнебургскага. Прадзед па лініі бацькі быў газетны выдавец і паэт Алі Кемаль Бей, які ў 1919 годзе займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Асманскай імперыі[14].

Палітычная кар’ера

Член Кансерватыўнай партыі.

Борыс Джонсан, які атрымаў выдатную адукацыю ў Вялікабрытаніі, пачынаў у журналістыцы. Ён працаваў карэспандэнтам Dаіlу Tеlеgrарh у Бруселі і набыў вядомасць, дзякуючы яркаму стылю і рэзкім еўраскептычным артыкулам.

У 2001 годзе абіраецца ў Палату абшчын ад Кансерватыўнай партыі па акрузе Хенлі. У сярэдзіне 2000-х становіцца вядома аб тым, што ён хлусіў пра пазашлюбную сувязь, знаходзячыся ў шлюбе з Кэтрын Уілер і быўшы бацькам чацвярых дзяцей, гэта каштуе яму месца ў «ценявым кабінеце», але не азначае канца палітычнай кар'еры.

Мэр Лондана (2008—2016). Арганізаваў у тым ліку Летнія Алімпійскія гульні 2012.

У 2015 годзе абраны ў парламент. Стаўш тварам выбарчай кампаніі Тэрэзы Мэй і ўзначаліў знешнепалітычнае ведамства.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі (2016—2018). Борыс Джонсан пакінуў пасаду кіраўніка МЗС на фоне прыняцця плана «мяккага брэксіту», які прадугледжвае захаванне зоны свабоднага гандлю для тавараў і распрацоўку спрошчанага мытнага парадку з ЕС. Джонсан выступаў за больш жорсткі варыянт выхаду з Еўрасаюза[15].

З 23 ліпеня 2019 стаў новым лідарам брытанскай Кансерватыўнай партыі, змяніўшы на на гэтай пасадзе Тэрэзу Мэй. У завяршальным галасаванні ён выйграў партыйныя выбары ў свайго канкурэнта, міністра замежных спраў Джэрэмі Ханта. У барацьбе за пасаду кіраўніка партыі першачарговая ўвага надавалася адносінам кандыдатаў да «брэксіту». Джонсан настойвае на выхадзе з ЕС 31 кастрычніка, нават калі Вялікабрытаніі не атрымаецца дамовіцца з Еўрасаюзам аб яго ўмовах[16][17].

Борыс Джонсан перасеў у крэсла кіраўніка ўрада ў момант, калі крызіс з выхадам Вялікабрытаніі з ЕС стаў прымаць зацяжны характар. Стаўшы кіраўніком урада, ён тройчы прапаноўваў правесці датэрміновыя выбары, аднак Палата абшчын адмаўляла яму ў гэтым. У выніку адпаведны законапраект быў прапанаваны Ліберальна-дэмакратычнай і Шатландскай нацыянальнай партыямі 28 кастрычніка 2019 года. Ключавым пытаннем цяперашняй выбарчай кампаніі стала праблема «брэксіту». Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі 12 снежня завяршыліся перамогай кансерватараў[18].

Remove ads

Асабістае жыццё

Быў двойчы жанаты. Борыс Джонсан развёўся з другой жонкай у 2018 годзе пасля 25 гадоў шлюбу і сышоўся з нашмат маладзейшай за яго Кары Саймандз. У Джонсана ці то пяць, ці то шэсць дзяцей ад некалькіх жанчын, прычым дзіця ад другой жонкі нарадзілася праз сем тыдняў пасля разводу з першай, а падчас другога шлюбу нарадзілася яшчэ і пазашлюбнае дзіця, а можа быць і двое[19].

Зноскі

1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.

2. Boris Johnson // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. London Mayor Boris Johnson agrees to pay US tax billBBC.

4. Geni.com — 2006.

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
6. Boris Johnson and Carrie Symonds reportedly marry in secret ceremony // The GuardianUnited Kingdom, London: GMG, 2021. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077 Праверана 29 мая 2021.

7. Johnson appeared genuinely moved as he placed his right hand on the Western Wall and paused for a minute while photographers took pictures of him praying.
8. https://www.workwithdata.com/person/boris-johnson-1964 Праверана 27 верасня 2024.
9. Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads