Барыс Сцяпанавіч Чудакоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Сцяпанавіч Чудакоў (нар. 8 чэрвеня 1932, станіца Сляпцоўская, Сунжанскі раён, Інгушэція) — беларускі ваенны дырыжор. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1981).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1954 годзе Інстытут ваенных дырыжораў Міністэрства абароны СССР. З 1954 года дырыжор воінскай часці БВА, з 1961 года ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы, з 1968 года дырыжор аркестра штаба БВА, з 1979 года начальнік аркестровай службы БВА. З 1989 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.
Творчасць
Сярод пералажэнняў Чудакова для духавога аркестра творы беларускага кампазітараў У. Алоўнікава, Г. Вагнера, Я. Глебава, І. Лучанка, Ю. Семянякі, Дз. Смольскага, музычнай класікі і інш. Інструментаваў для духавога аркестра Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь (2002). Галоўны дырыжор Рэспубліканскага (1987) і абласнога свят духавой музыкі «Майскі вальс» (штогодняе, з 1992).
Літаратура
- Карацееў А. Д. Чудакоў Барыс Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads