Барыс Уладзіміравіч Асаф’еў
кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Уладзіміравіч Асаф’еў (17 (29) ліпеня 1884, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 27 студзеня 1949, Масква, СССР) — рускі кампазітар , музыказнавец, балетазнавец, педагог, піяніст .
У навуковай спадчыне Б. У. Асаф’ева займае цэнтральнае месца і мае прынцыпова новае значэнне г. зв. тэорыя інтанацыі. Разглядаючы музыку як адзін з найважнейшых складнікаў духоўнага жыцця, Асаф’еў звязваў яе з агульнакультурнымі і сацыяльнымі з’явамі. Асаф’еў абгрунтаваў паняцце сімфанізму як метаду, унёс значны ўклад у эстэтыку, тэорыю, гісторыю музыкі, вучэнне пра музычную форму.
Аўтар фундаментальных працы пра творчасць М. І. Глінкі, М. П. Мусаргскага, П. І. Чайкоўскага, А. К. Глазунова, І. Ф. Стравінскага, С. І. Танеева, С. С. Пракоф’ева і інш. У кампазітарскай творчасці Асаф’ева вылучаюцца балеты «Полымя Парыжа» (1932) і «Бахчысарайскі фантан» (1934). Таксама аўтар опер, 4 сімфоній, камерна-інструментальных сачыненняў і музыкі да драматычных спектакляў.
Remove ads
Зноскі
- Асафьев Борис Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Асафьев Борис Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Boris Wladimirowitsch Assafjew // Brockhaus Enzyklopädie
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads