Барыс Усеваладавіч (князь гарадзенскі)

князь гарадзенскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Усеваладавіч (князь гарадзенскі)
Remove ads

Барыс Усеваладавіч, Барыс Усеваладкавіч (пасля 1116 — пасля 1151) — князь гарадзенскі.

Хуткія факты Барыс Усеваладавіч, Нараджэнне ...

Сын князя Усевалада Гарадзенскага і Агаф’і (дачкі Уладзіміра Манамаха). Гарадзенскае княства атрымаў у спадчыну ад бацькі. У 1144 г. удзельнічаў у паходзе кіеўскага князя Усевалада Ольгавіча супраць галіцкага князя Уладзіміра Валадаравіча. Падтрымаў князя Ізяслава Мсціславіча ў яго барацьбе з Юрыем Далгарукім за кіеўскі велікакняжацкі сталец. У 1150 г. разам з Ізяславам хадзіў пад Дарагабуж, у 1151 г. войска Барыса Усеваладавіча ўдзельнічала ў аблозе Кіева, пасля ўзяцця якога гнала князя Юрыя да Белгарада. Памёр пасля 1151 г., за ім гарадзенскі сталец пераняў брат Глеб Усеваладавіч.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads