Барыс Яфімавіч Кабішчар
беларускі дзеяч цыркавога мастацтва From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Яфімавіч Кабішчар (сапр. Борух Хаймавіч Кабішчар, 21 ліпеня 1906, Віцебск — 11 жніўня 1959, Мінск) — беларускі дзеяч цыркавога мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956). Зрабіў значны ўклад у развіццё цыркавога мастацтва Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 21 ліпеня 1906 года ў Віцебску.
Дырэктар цыркаў: Віцебскага (1931—1933), Мінскага, Віцебскага, Магілёўскага, Гомельскага, Бабруйскага (1933—1941), Омскага , Новасібірскага, Цюменскага , Свярдлоўскага (1941—1947), Мінскага (1947—1959). У 1937—1940 гадах адначасова дырэктар Гарадскога тэатра ў Віцебску.
Памёр 11 жніўня 1959 года ў Мінску ў глядацкай зале новага будынка мінскага цырка падчас рэпетыцыі першага сезону. У памяць аб ім артысты аб’явілі двухтыднёвую жалобу, а па яе заканчэнні закрылі сезон. Новы пачаўся толькі ў верасні таго ж года[1][2].
Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Remove ads
Сям’я
- Жонка — Соф’я Абрамаўна Кабішчар (1904—1980).
- Сын — Уладзімір Барысавіч Кабішчар (1936—1985).
Узнагароды
- ордэн «Знак Пашаны»,
- заслужаны дзеяч мастацтваў БССР[1].
Зноскі
- Борис Кабищер (руск.)
- История. Послевоенный и советский период Архівавана 30 сакавіка 2019. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads