Батальён імя Аўраама Лінкальна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Батальён імя Аўраама Лінкальна (англ.: Lincoln Battalion, ісп.: Batallón Abraham Lincoln) — падраздзяленне амерыканскіх добраахвотнікаў са складу 15-й інтэрбрыгады, якое змагалася ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў.
Remove ads
Гісторыя
Батальён сфарміраваны ў 1936 годзе пераважна з ліку амерыканскіх камуністаў пры падтрымцы Камуністычнага інтэрнацыяналу. Падраздзяленне назвалі ў гонар 16-га прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна. Батальён першапачаткова меў тры роты, дзве пяхотныя і адзін кулямётны. У 1937 годзе батальён Лінкальна трапіў у склад 15-й інтэрбрыгады. Улетку злучэнне аб’яднана з батальёнам Вашынгтона ў батальён Лінкальна—Вашынгтона. Увосень 1938 гады рэспубліканцы пачынаюць расфармоўваць усе замежныя падраздзяленні. На студзень 1939-га большая частка байцоў баталона пакінула Іспанію, але некаторыя знаходзіліся ў палоне ў нацыяналістаў аж да канца вайны.
За час свайго знаходжання ў Іспаніі батальён прыняў удзел у многіх бітвах. Да найболей значных можна аднесці бітву пры Брунетэ, бітву за Сарагосу, бітву пры Бельчытэ, Тэруэльскую аперацыю і бітву на Эбра.
Remove ads
Асабісты склад
Праз батальён прайшло 3015 чалавек[1], у тым ліку 85 афраамерыканцаў[2]. У ім і брыгадзе наогул служылі, апроч ўраджэнцаў ЗША, канадцы, брытанцы, ірландцы, грэкі, югаславы, кубінцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. У 1938-м у падраздзяленне інтэграваныя іспанцы.
Камандзіры
У розны перыяд батальён узначальвалі:
- Джэймс Харыс
- Роберт Хэйл Мэрымен
- Марцін Хурыхан
- Олівер Лоў
- Мірка Маркавічс
- Стыў Нэльсан
- Ханс Амлі
- Леанард Лэмб
- Філ Дэтро
- Дэвід Морыс Рэйс
- Аарон Лапоф
- Мілтан Вольф
Памяць
У цяперашні час у ЗША знаходзяцца 4 манументы, прысвечаныя батальёну Лінкальна:
- У горадзе Сіэтл, на тэрыторыі студэнцкага мястэчка Вашынгтонскага ўніверсітэта.
- У парку Джэймса Мэдысана, у Мадысан.[3]
- У Сан-Францыска.
- У паўночнай частцы Гарадскога каледжа Нью-Ёрка.
Зноскі
- Sandvick, Clinton. The Abraham Lincoln Brigade: the Historiography of the American soldiers in the Spanish American War Dailyhistory.org (Updated September 28, 2021). Retrieved September 28, 2021.
- Soto, Isabel. "'I Knew that Spain Once Belonged to the Moors': Langston Hughes, Race, and the Spanish Civil War", Research in African Literature vol. 45 (2014): 137.
- ALBA — Announcements — Madison Monument dedication Архівавана 7 кастрычніка 2007 года.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads