Бацькаўшчына (усеўкраінскае аб’яднанне)
усеўкраінскае палітычнае аб’яднанне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усеўкраі́нскае аб’ядна́нне «Бацькаўшчы́на» (укр.: Всеукраїнське об’єднання «Батьківщина»[11]) — палітычная партыя Украіны, кіраўніком якой з’яўляецца былы прэм’ер-міністр Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
У складзе Блока Юліі Цімашэнка партыя «Бацькаўшчына» ўдзельнічала ў рабоце Вярхоўнай рады Украіны з 2002 года. «Бацькаўшчына» з 2008 года з’яўляецца членам назіральнага савета Еўрапейскай народнай партыі. Лідар партыі Юлія Цімашэнка ў кастрычніку 2011 года была прысуджаная да сямі гадоў турэмнага зняволення па абвінавачванні ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў. Працэс над ёй быў шырока прызнаны палітычна матываваным[12][13]. Рэабілітаваная Вярхоўным Судом Украіны і Еўрапейскім судом па правах чалавека[14][15][16] за адсутнасцю складу злачынства. Перад парламенцкімі выбарамі 2012 года ўдзел блокаў палітычных партый у выбарах быў забаронены[17], «Бацькаўшчына» правяла кампанію пад назвай «Аб’яднаная апазіцыя „Бацькаўшчына“», высунуўшы ад свайго імя членаў іншых партый — саюзнікаў «Бацькаўшчыны»; партыйны спіс узначаліў лідар «Фронту пераменаў» Арсеній Яцанюк[18][19]. 15 чэрвеня 2013 партыі «Фронт Пераменаў» і «Рэформы і Парадак» канчаткова зліліся з «Бацькаўшчынай» шляхам самаліквідацыі[20].
Пасля рэфармавання партыі, на парламенцкія выбары 2014 года партыя «Бацькаўшчына» ідзе ў абноўленым складзе, у першую пяцёрку перадвыбарчага спісу УА «Бацькаўшчына» ўвайшлі: Надзея Саўчанка, Юлія Цімашэнка, Ігар Луцэнка, Сяргей Собалеў, Алёна Шкрум[21] па выніках мясцовых выбараў-2015 — партыя «УА „Бацькаўшчына“» атрымала другае месца, тым самым павялічыла ўдвая свой вынік у параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2014 года[22].
Remove ads
Зноскі
- EPP/UKRAINE Архівавана 29 верасня 2011.
- Коалиционное соглашение выложили в сеть — Lb.ua, 21 ноября 2014
- «Батькивщина» вышла из коалиции//LB.ua, 17 февраля 2016
- Ляшко: Радикальная партия выходит из парламентской коалиции, переходит в оппозицию к действующей власти — Интерфакс-Украина, 1 сентября 2015 года
- Батькивщина и Свобода подписали соглашение о создании коалиции, УДАР на встречу не пришел — Корреспондент.net, 19 октября 2012
- Оппозиционные партии договорились о сотрудничестве на выборах президента — Украинская правда, 18 мая 2013
- УДАР и "Свобода" вышли из коалиции — Украінская праўда, 24 ліпеня 2014
- «Українська Правиця»: крок уперед, 33 кроки назад Архівавана 22 снежня 2014. — УНЦПД, 29.01.2001
- WWW ІАС "Місцеві вибори" Архівавана 13 лістапада 2015 года.
- Parliament passes law on parliamentary elections, Kyiv Post (17 November 2011)
- After the parliamentary elections in Ukraine: a tough victory for the Party of Regions Архівавана 17 сакавіка 2013., Centre for Eastern Studies (7 November 2012)
- They Call Themselves the Opposition, The Ukrainian Week (31 August 2012)
- Кандыдаты, абраныя дэпутатамі саветаў . cvk.gov.ua (11 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 2015 -11-13.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads