Арсеній Пятровіч Яцанюк

украінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Арсеній Пятровіч Яцанюк
Remove ads

Арсе́ній Пятро́віч Яцаню́к (укр.: Арсеній Петрович Яценюк, нар. 22 мая 1974, Чарнаўцы, УССР) — украінскі палітычны дзеяч; эканаміст, юрыст. Кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны 6-га склікання (2007—2008), Прэм’ер-міністр Украіны (2014—2016).

Хуткія факты Арсеній Пятровіч Яцанюк, Прэм’ер-міністр Украіны ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 мая 1974 года ў Чарнаўцах. Скончыў Чарнавецкі дзяржаўны ўніверсітэт (1996), Чарнавецкі гандлёва-эканамічны інстытут Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта (2001).

У 19921997 працаваў прэзідэнтам юрыдычнай фірмы «ЮРЕК Лтд.» (Чарнаўцы), у 19982001 — кансультантам крэдытнага дэпартамента, саветнікам кіраўніка праўлення, намеснікам кіраўніка праўлення АППБ «Аваль», у 2001—2003 — міністр эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

З студзеня 2003 года — першы намеснік Кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны.

У лютым — верасні 2005 года — першы намеснік кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Міністр эканомікі ва ўрадзе Еханурава.

Міністр замежных спраў Украіны з 21 сакавіка 2007 года па 4 снежня 2007 года.

На пазачарговых парламенцкіх выбарах 2007 года абраны народным дэпутатам Украіны 6-га склікання па спісу блоку НУНС.

Абраны Кіраўніком Вярхоўнай Рады Украіны 4 снежня 2007. За яго кандыдатуру прагаласавалі 227 народных дэпутатаў ад НУНС і БЮТ (кааліцыя ў поўным складзе за выключэннем Івана Плюшча, дэпутата ад НУНС).

Выказванне Яцанюка падчас газавага крызісу 2006 года: «Навіть якщо сонце „відключать“ — усе рівно виживемо» (бел.: «Нават калі сонца „адключаць“ — усё роўна выжывем»).

Арсеній Яцанюк аўтар падручніка «Банківський нагляд» і іншых навуковых прац. Акрамя ўкраінскай вольна валодае англійскай і рускай мовамі.

З 27 лютага 2014 года да 14 красавіка 2016 года — Прэм’ер-міністр Украіны.

Remove ads

Зноскі

  1. Arsenij Jazenjuk // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Arsenij Jazenjuk // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads