Бач-Кішкун

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бач-Кішкунmap
Remove ads

Ба́ч-Кішкун (венг.: Bács-Kiskun) — медзье Венгрыі, узнікла ў 1945 годзе пасля аб’яднання двух даваенных медзье (камітатаў) — Малой Куманіі і «рэшткавай» Бачкі. Знаходзіцца ў Паўднёвым Альфёльдзе ў міжрэччы Цісы і Дуная. Адміністрацыйны цэнтр — Кечкемет.

Хуткія факты Бач-Кішкун, Краіна ...

Бач-Кішкун мяжуе з медзье Баранья, Тольна, Феер на захадзе (па Дунаі); медзье Пешт на поўначы, Яс-Надзькун-Сальнак і Чонград на ўсходзе, па рацы Ціса. На поўдні Бач-Кішкуна праходзіць дзяржаўная мяжа з Сербіяй.

Асноўнае насельніцтва Бач-Кішкуна — венгры і мадзьярызаваныя куманы (полаўцы). У Баі і Хаёшы жывуць шмат харватаў і немцаў.

  1. A népesség adatai településenként, Population data by settlementKSH, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1125966'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q123344780'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads