Баўска

горад у Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Баўскаmap
Remove ads

Ба́ўска (лат.: Bauska, да 1920 руск.: Бауск, ням.: Marienland або Bauske) — горад, цэнтр Баўскага края Латвіі. Насельніцтва 10 393 жыхароў (2005). Плошча 6,1 км². Знаходзіцца за 66 км на поўдзень ад Рыгі ля зліцця рэк Муса і Мэмэлэ (якія ўтвараюць Ліелупэ). Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Іецава (за 26 км). У гісторыі горада пакінулі свой след Лівонская вайна (1558—1583), Трыццацігадовая вайна (1618—1648), Паўночная вайна (1700—1721), чума 1711 года, паход Напалеона 1812 года.

Хуткія факты Баўска, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Баўск быў заснаваны Тэўтонскімі рыцарамі ў 1443 годзе, стаў горадам у 1511 годзе. Поўныя правы горада атрымаў у 1609.

Замак Баўска быў заснаваны ў 1456 годзе ландмайстрам нямецкага ордэна ў Лівоніі Іаанам фон Менгедэ (таксама называўся Бушэ, Бушэнбарг і Баўшкенбург). У 1625 годзе замак быў узяты шведамі, падчас Паўночнай вайны ў 1705 годзе — рускімі.

У 1705 годзе ўмацаванні замка былі разбураны, і з тых часоў ён незаселены. Захаваліся разваліны замка, а ў апошнія гады ён быў адрэстаўраваны.

У 1855 годзе ў Баўску налічвалася 6532 жыхароў. Усяго ў Баўскім павеце, Курляндскай губерні Расіі налічвалася 56804 жыхароў. У той час у горадзе знаходзіліся праваслаўная капліца, лютэранская царква, дзве сінагогі. Таксама меліся гарбарны і цагляны заводы і два бровары. Штогадовы кірмаш праводзіўся з 12 па 17 кастрычніка.

Да 1 ліпеня 2009 года горад уваходзіў у склад Баўскага раёна.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Эканоміка, прамысловасць

Філіялы плодакансервавага і тэкстыльнага камбіната «Саўлэ».

2 бровары:

  • «Bauskas alus»[13]
  • «Lodiņa alus»[14]

Славутасці

Thumb
Баўскі замак
  • Баўскі замак XV—XVI стст.
  • Рундальскі палац герцага Бірона. Пабудаваны ў (17361740) архітэктарам Барталамеа Франчэска Растрэлі
  • Баўскі музей краязнаўства і мастацтва
    • Выстаўкі: Яўрэі ў Баўску; Немцы ў Баўску; Калекцыя лялек і цацак Тамары Чуднаўской; Пакой селяніна ў XIX стагоддзі
  • Мемарыяльны дом-музей паэта Віліса Плуданса «Лэйніекі»
  • Выстаўка машыннага музея
  • Сялянскі падворак і музей сельскагаспадарчых машын
  • Народны тэатр
  • Праваслаўная царква на цэнтральнай плошчы
  • Помнік латышскім батальёнам СС[15];
Remove ads

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads