Беатрычэ д’Эстэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беатрычэ д’Эстэ (29 чэрвеня 1475 — 2 студзеня 1497, Мілан) — адна з самых прыгожых і мэтанакіраваных прынцэс італьянскага Рэнесансу, дачка Эрколе I д’Эстэ і малодшая сястра Ізабелы д’Эстэ і Альфонса I д’Эстэ.
Remove ads
Біяграфія
Беатрычэ была добра адукавана і атачала сябе знакамітымі дзеячамі мастацтва, такімі як Леанарда да Вінчы і Доната Брамантэ. Яна была заручана ва ўзросце пятнаццаці гадоў з Ладавіка Сфорца, герцагам Бары — рэгентам, а потым герцагам Міланскім — і выдадзена за яго замуж у студзені 1491 года. Гэта быў двайны шлюб Сфорца — д’Эстэ. Ладавіка ажаніўся з Беатрычэ, а брат Беатрычэ, Альфонса, ажаніўся з Ганнай Сфорцай, сястрой Джана Галеаца Сфорцы. Леанарда да Вінчы арганізоўваў вясельную цырымонію.
Памерла 3 студзеня 1497 года падчас родаў ва ўзросце 22 гадоў. Дзіця было мёртванароджаным сынам. Магіла Беатрычэ знаходзіцца ў Чэртозе.
Магчыма, з’яўляецца мадэллю партрэта Леанарда да Вінчы Цудоўная Фераньера.
Remove ads
Зноскі
- Beatrice d'Este // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads