Беда Вялебны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беда Вялебны, Беда з Нартумбрыі (лац.: Bēda Venerābilis; 672/673 — 26 мая 735) — манах Ордэна бенедыкцінцаў з Нартумбрыі, багаслоў, гісторык і паэт. Прылічаны да святых хрысціянскай царквой.
Вядомы сваёй працай «Царкоўная гісторыя народа англаў» (лац.: Historia ecclesiastica gentis Anglorum), за якую яго завуць бацькай англійскай гісторыі. У 1899 годзе Беда абвешчаны настаўнікам царквы.
Remove ads
Біяграфія

Ужо на восьмым годзе жыцця ён паступіў у манастыр Уірмаўт, дзе прабыў да 691 года, атрымаўшы там цудоўную для таго часу навуковую адукацыю. Адсюль ён перайшоў у суседні, падуладны Уірмаўту манастыр Джарау (заснаваны ў 681), дзе на 19-м годзе жыцця стаў дыяканам і ў 702 годзе — святаром. З гэтага часу пачынаецца яго пісьменніцкая дзейнасць, якая складалася, галоўным чынам, у тлумачэнні асобных кніг Старога і Новага Запаветаў. На смяротным ложы ён скончыў пераклад Евангеллі паводле Яна на англасаксонскую мову, дыктуючы яго сваім вучням. Паводле яго біёграфа Кутберта, апошняе сачыненне святога — Перадсмяротная песня Беды на старажытнаанглійскай мове. Памёр 27 мая 735 і пахаваны ў манастыры Джарау; пазней яго рэшткі былі перанесены ў Дарэмскі сабор.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads