Дарэмскі сабор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дарэмскі сабор
Remove ads

Дарэмскі сабор Хрыста, Дзевы Марыі і Св. Катберта (Durham Cathedral) — першы ў Вялікабрытаніі помнік, унесены (нароўні з суседнім Дарэмскім замкам) у лік аб'ектаў Сусветнай спадчыны. Уяўляе сабой найчысты ўзор нарманскага раманскага стылю.

Хуткія факты Дарэмскі сабор, Краіна ...
Thumb
Від на сабор з Дарэмскага замка.
Remove ads

Гісторыя

Сабор у Дарэме каля мяжы з Шатландыяй быў закладзены ў 1093 г. паводле рашэння першага дарэмскага біскупа Вільгельма дэ Сен-Кале. Яго размяшчэнне на вяршыні ўцёса і магутныя сцены былі закліканы выконваць не столькі эстэтычную, колькі абарончую функцыю. Будаўніцтва скончыў пераемнік Вільгельма, біскуп Ранульф Фламбард. Пасля асвячэння сабора ў яго перанеслі галоўныя святыні Дарэма — моцы Катберта Ліндысфарнскага і Освальда Нартумбрыйскага.

У XII ст. да храма была прыбудавана гатычная капэла Дзевы Марыі, у якой змешчаны мошчы храніста Беды Вялебнага і кардынала Томаса Лэнглі (1363—1437). Падчас Англійскай рэфармацыі пышныя грабніцы святых былі знішчаны, а бенедыкцінскія манахі распушчаны па дамах. Олівер Кромвель трымаў у саборы ўзятых у палон пры Данбары шатландцаў, шматлікія з якіх пахаваны тут жа ў брацкай магіле.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads