Небаракі (фільм)
мастацкі фільм 2023 года рэжысёра Ёргаса Ланцімаса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Небара́кі»[5][6][7], або «Бе́дныя-няшча́сныя» (англ.: Poor Things) — мастацкі фільм рэжысёра Ёргаса Ланцімаса, экранізацыя аднайменнага рамана Аласдэра Грэя з Эмай Стоўн і Уілемам Дэфо ў галоўных ролях.
Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2023 года на 80-м Венецыянскім кінафестывалі, дзе карціна была адзначана галоўнай узнагародай — «Залатым львом».
Remove ads
Сюжэт
Маладая жанчына Бэла Бакстэр вяртаецца да жыцця дзякуючы навукоўцу доктару Годвіну Бакстэру. Спачатку наіўная, Бэла імкнецца спазнаць навакольны свет, хоць і знаходзіцца пад абаронай Бакстэра. Жадаючы ўбачыць больш, яна збягае з Дунканам Ведэрбернам, спрытным і распусным адвакатам, і адпраўляецца ў падарожжа па кантынентах. Вызваліўшыся ад забабонаў свайго часу, Бэла патрабуе роўнасці і вызвалення.
Remove ads
Акцёрскі склад
- Эма Стоўн — Бэла Бакстэр
- Уілем Дэфо — доктар Годвін Бакстэр
- Рамі Юсэф — Макс Мак-Кэндлес
- Марк Руфала — Дункан Ведэрберн
- Крыстафер Эбат — сэр Обры дэ ла Поль Блесінгтан
- Маргарэт Куолі — Фелісіці
- Кэтрын Хантэр — мадам Суіні
- Ханна Шыгула — Марта фон Курцрок
Вытворчасць
Праект быў аб’яўлены ў лютым 2021 годзе. Ёргас Ланцімас заняў рэжысёрскае крэсла, а Эма Стоўн падпісалася на галоўную ролю[8]. Месяцам пазней да акцёрскага складу далучыўся Уілем Дэфо[9], а пазней у яго ўвайшлі Рамі Юсэф, Марк Руфала, Крыстафер Эбат, Кэтрын Хантэр і Маргарэт Куэлі[10][11][12][13][14][15].
Здымкі пачаліся ў жніўні 2021 года ў Лондане. Дадатковыя здымкі праходзілі ў Лісабоне, Парыжы і двух найбуйнейшых здымачных павільёнах Венгрыі[16].
Прэм’ера
Сусветная прэм’ера фільма адбылася на 80-м Венецыянскім кінафестывалі[17], а яго афіцыйная прэм’ера ў ЗША запланавана кампаніяй «Searchlight Pictures» на 8 снежня 2023 года[18], у Вялікабрытаніі — на 12 студзеня 2024 года. Першапачаткова выхад фільма быў запланаваны на 8 верасня 2023 года[19][20], але быў перанесены на 8 снежня 2023 года з-за забастоўкі SAG-AFTRA у 2023 годзе[18].
Remove ads
Рэакцыя
Прэм’ера ў Венецыі выклікала захапленне крытыкаў. Фільм удастоіўся 10-хвіліннай авацыі і 100% рэйтынга свежасці на сайце-агрэгатары прафесійных рэцэнзій «Rotten Tomatoes»[21]. Карціну адразу назвалі адным з галоўных фаварытаў фестывалю[22]. 9 верасня 2023 года яна атрымала «Залатога льва»[23].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads