Белакапытнік несапраўдны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белакапытнік несапраўдны[1][2] (Petasites spurius) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ад сярэдняй Еўропы да Казахстана і Цэнтральнай Сібіры.
Remove ads
Назва
Белакапытнік несапраўдны, балотная пастрэлка, цар-трава[3].
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна 15-70 см вышынёй. Прыкаранёвае лісце трохкутна-сэрцападобнае, з 2-3 лопасцямі, пры аснаванні, знізу бялёса-лямцава апушана, пазней амаль голае. Сцябловае лісце ахоплівае сцябло, шырокаланцэтнае, голае. Кветканосныя сцёблы граневыя, лапіста апушаны. Суквецце каласападобна-шчыткападобнае. Кошыкі 5-8 мм даўжынёй, 1-1.5 мм шырынёй; песцічныя кветкі белыя ці жаўтлявыя. Сямянкі у 3-4 разы карацей за чубок, цыліндрычныя, злёгку рабрыстыя[2].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ад сярэдняй Еўропы да Казахстана і Цэнтральнай Сібіры[4][5].
Ва Украіне від расце на пясчаных берагах рэк — на Палессі рэдка; у лесастэпе і стэпе звычайны; для Крыма паказваецца без абазначэння месца[2].
Галерэя
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 341. (руск.) (укр.)
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads