Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым»

Беларускае культурна-асветніцкае таварыства ў Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» — культурна-асветніцкая грамадская арганізацыя беларусаў Даўгаўпілса. Таварыства садзейнічае актыўнаму аб’яднанню беларусаў і ўмацаванню дружбы беларусаў і латышоў[3].

Хуткія факты Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым», Дата заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

У 1992 годзе з ініцыятывы кіраўніцы Балта-славянскага таварыства Людмілы Каралёвай прайшла першая арганізацыйная канферэнцыя. З мэту новастрованае таварыства ставіла далучэнні беларусаў Даўгаўпілса да культурна-асветніцкай працы. Заснавальнікамі сталі Канстацін Капуста, Станіслаў Валодзька, Зінаіда Сіліня, Іосіф Рэут, Мікола Навуменка, Ларыса Ярашэвіч, Яўгенія Гуляева, Яўген Шабуцкі, Зянон Буры, Мікола Паўловіч і Аляксандр Карнацэвіч[3].

У гэтым годзе быў створаны ансамбль «Купалінка», заснавальніцай і першым кіраўніком была Яна Юзэфовіч[3].

6 ліпеня 1993 года Беларускае таварыства «Уздым» афіцыйна зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Латвіі як грамадская арганізацыя беларусаў Даўгаўпілса[3].

У верасні 1994 года адкрыта Генеральнае консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе, у тым жа годзе тут адбыўся І з’езд беларусаў Балтыі, які ставіў з мэту аб’яднаць беларусаў прыбалтыйскіх краін[3].

13 кастрычніка 1994 года выйшаў першы нумар «Слова беларуса» (пазней «Беларус Латгаліі»), рэдактарамі якога былі Станіслаў Валодзька і Таццяна Бучэль[3].

У 1995 годзе таварыства размясцілася ў памяшканні па вуліцы Райня, 31. З 8 кастрычніка таго ж года пачала працаваць беларуская нядзельная школа, арганізатаркай і першай настаўніцай у якой стала Вольга Паўловіч[3].

У 1996 годзе адкрыта мемарыяльная дошка на будынку беларускай гімназіі, якая існавала з 1922 па 1935 год[3].

У восені 1997 года адбыліся першыя Дні беларускай культуры, на якім прысутнічала шмат гасцей з Мінска і Віцебска[3].

У гэты час у Даўгаўпілскім універсітэце існаваў факультатыў па вывучэнню беларускай мовы, студэнты займаліся навуковай працай. Беларускаю мову вывучалі да 2008 года. Фундатарам вывучэння беларускай мовы быў даўгаўпілскі прадпрымальнік з беларускімі каранямі, ураджэнец Браслава Мар’ян Панкевіч[3].

У красавіку 1999 года быў заснаваны адзіны ў Латвіі Цэнтр беларускай культуры, адкрыццё якога адбылося 3 ліпеня таго ж года[3].

Сябры таварыства бралі ўдзел у фестывалях «Славянскі базар», «Браслаўскія зарніцы» і «Перабродская зорка» ў Беларусі і розных праектах[3].

У 2014 годзе з’явіўся сайт таварыства. З 2015 года з ініцыятывы Жанны Раманоўскай выдаецца газета «Уздым»[3], якая рыхтуецца актывам таварыства і выходзіць 4 разы на год[4]. Дзейнічае беларуская нядзельная школа «Вясёлка» (куратар школы Людміла Сінякова, настаўнікі: Вольга Паўловіч, Таццяна Блізнакова)[3]. Таксама маецца ўласная бібліятэка, у якой налічваецца каля 700 кніг на беларускай мове[4].

Пры таварыстве арганізаваны: гурт «Натхненне» (музычны кіраўнік Я. Юзэфовіч, мастацкі кіраўнік Лілія Воранава), творчая майстэрня «Зробім разам» (кіраўнік Леангіна Муйжніецэ), тэатральны гурт «Чароўны куфэрак» (кіраўнік Людміла Сінякова)[3].

На 1 студзеня 2025 года таварыства мела 155 сяброў[3].

Remove ads

Старшыні[3]

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads