Латышы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Латышы́ (лат.: latvieši) — балцкі народ, складае 62,1 % насельніцтва Латвіі (1,284 млн чалавек, згодна з перапісам 2011 года).
Асноўная мова — латышская балтыйскай групы індаеўрапейскай сям’і. Вернікі латышы — пераважна лютэране, ёсць таксама каталікі і праваслаўныя. Агульная колькасць — 1 423 000 чал.[3]
Паходзяць ад латгалаў — старажытнабалцкай народнасці (адкуль і саманазва — латвіешы), а таксама іншых балцкіх плямён (куршаў, селаў, земгалаў).
З XIII стагоддзя латышы знаходзіліся пад нямецкім валадарствам, затым пад шведскім, а з 1795 года латышскія землі сталі часткай Расійскай імперыі. Латышская народнасць склалася к XVII стагоддзю; пратэстантызм распаўсюдзіўся ў XVI стагоддзі (не прыжыўся ён толькі ў Латгаліі).
Remove ads
Назва
Назва латышоў паходзіць ад назвы балцкага племені латгалаў, якое жыло на ўсходзе сучаснай Латвіі. Латгальская назва ў пісаных крыніцах XI—XIII ст. фігуруе яе летьгола, Lethigalli, Лотыгола. Другая аснова ад агульнабалцкага *galas «канец, край» (> мясціна, край, зямля).
Першая аснова гідранімічнага паходжання, ад напэўна не ідэнтыфікаванай ракі з назвай тыпу *Lata / *Leta, якую параўноўваюць з літоўскімі гідронімамі Latava, Latuva, Lat-upis (рэкі), Lat-ežeris (возера), латышскімі (у задзвінскім Відзэмэ) Late, Lat-upe. Далей да індаеўрапейскага *lat- «цячы»[4]. Той жа корань у назве ракі Лотва.
Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, звязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасцей таксама не захаваліся і не ідэнтыфікуюцца. Назвы Галіндыя, Натангія (прускія землі), Яцвязь, Судовія (зямля роднасных яцвягам судоваў)[5], Селія[6], Нальшаны, верагодна і Літва, звязваюцца з гідронімамі з асновамі Gal-ind-, Nat-ang-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Sel-, Nal-š-, Liet-(u)v-[7]. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёна (племені).
Remove ads
Знакамітыя латышы
- Улдзіс Браунс
- Лайма Вайкуле
- Крыш’яніс Валдэмарс
- Івар Калныньш
- Андрыс Ліепа
- Ілзэ Марысаўна Ліепа
- Марыс Ліепа
- Ліліта Арвідаўна Озаліня
- Раймандс Паўлс
- Андрэйс Пумпурс
- Вільгельмс Пурвіціс
- Яніс Стрэйч
- Яніс Чакстэ
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads