Беларуская асацыяцыя палітычных навук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларуская асацыяцыя палітычных навук
Remove ads

Беларуская асацыяцыя палітычных навук (БАПН) — рэспубліканская грамадская навуковая арганізацыя ў Беларусі. Заснавана ў 1993 года ў Мінску. Мае на мэце аб’яднанне намаганняў спецыялістаў палітычных навук у ажыццяўленні навуковага аналізу і прагнозу развіцця палітычнага працэсу, калектыўнай і індывідуальнай распрацоўкі прапаноў па забеспячэнні дзяржаўнага, палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі; спрыянне фарміраванню прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці[1].

Хуткія факты Беларуская асацыяцыя палітычных навук, Краіна ...

Вышэйшы орган БАПН — канферэнцыя, кіруючы калегіяльны — праўленне, якое ажыццяўляе кіраўніцтва ў перыяд паміж канферэнцыямі. Канферэнцыя выбірае старшыню, праўленне і рэвізійную камісію тэрмінам на 2 гады[1].

У складзе БАПН Брэсцкая, Віцебская, Гомельская і Магілёўская абласныя арганізацыі[1].

Remove ads

Эмблема

Эмблема БАПН зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 2 чэрвеня 2004, нумар рэгістрацыі В-405. На зялёным фоне карты Рэспублікі Беларусь размешчаны чатыры калоны, вакол — назва арганізацыі[2].

Зноскі

  1. Беларуская асацыяцыя палітычных навук // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — С. У. А. Бабкоў. — 704 с. 3 000 экз. ISBN 978-985-11-0496-9.
  2. Беларуская асацыяцыя палітычных навук(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2023. Праверана 30 чэрвеня 2023.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads