Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь — дзяржаўны інфармацыйны рэсурс, які ўтрымлівае інфармацыю аб афіцыйных геральдычных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, такіх як гербы, сцягі, эмблемы, штандары і іншыя знакі, зарэгістраваныя ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны, з мэтай іх уліку, сістэматызацыі і абнародавання[1].

Рэгістр таксама служыць крыніцай эталонных графічных выяў (у каляровым выкананні) геральдычных знакаў, якія выкарыстоўваюцца ў афіцыйнай практыцы і публіцыстычных матэрыялах[1].

Рэгістр утвораны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2002 года[2]. Прававы статус і парадак вядзення рэгістра замацаваны Законам «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах» ад 26 мая 2012 года[1]. Папярэднікам Дзяржаўнага геральдычнага рэгістра быў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь, які быў заснаваны пастановай Савета Міністраў у 1994 годзе і вёўся Камітэтам па архівах і справаводстве[3][4].

Remove ads

Прававы статус і вядзенне

Дзяржаўны геральдычны рэгістр з’яўляецца адзінай дзяржаўнай базай даных, у якую ўносяцца афіцыйна зацверджаныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь[1].

Вядзенне Дзяржаўнага геральдычнага рэгістра ажыццяўляецца Міністэрствам юстыцыі, аднак ключавую каардынацыйную і экспертную ролю ў сферы дзяржаўнай геральдыкі адыгрывае Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, які разглядае і ўзгадняе праекты афіцыйных геральдычных сімвалаў перад іх рэгістрацыяй у рэгістры[1].

Remove ads

Парадак рэгістрацыі

Рэгіструючы орган уносіць у Дзяржаўны геральдычны рэгістр зацверджаны сімвал разам з яго выявай і апісаннем і выдае пасведчанне аб рэгістрацыі. Новыя ці змененыя сімвалы падлягаюць абавязковай геральдычнай экспертызе[1].

Сімвалы дзяржаўных органаў і арганізацый рэгіструюцца пасля іх заснавання, для іншых арганізацый патрабуецца таксама выплата дзяржаўнай пошліны. Нагрудныя знакі рэгіструюцца пасля іх вырабу і перадачы ў рэгіструючы орган і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь[1].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads