Беларуская гімназія імя Янкі Купалы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская гімназія імя Янкі Купалы — навучальная ўстанова ў 1945—1950 гадах у Германіі.
Гісторыя
Заснавана ў лагеры для перамешчаных асоб у Рэгенсбургу з мэтай падрыхтоўкі беларускай моладзі для паступлення ў ВНУ. Адчынілася 10 снежня 1945 года[1]. У 1946/1947 — 1947/1948 навучальныя гады працавала ў Міхельсдорфе , у 1949/1950 — у Розенгайме. Дзейнічала ў сістэме нямецкай школьнай асветы і мела аднолькавыя правы з нямецкімі школамі падобнага тыпу. Гімназія была 8-класная, у ёй выкладалі агульнаадукацыйныя прадметы, рэлігію, беларускую, англійскую, нямецкую і лацінскую мовы, элементы філасофіі. 28 чэрвеня 1947 г. гімназіі прысвоена імя Я. Купалы. 28 верасня 1948 г. педагагічны і вучнёўскі калектыў падзелены на 2 школы, якія захавалі імя Я. Купалы. Пры гімназіі існавала вучнёўская бурса, дзе жылі дзеці без бацькоў, дзейнічала скаўцкая арганізацыя, працавалі літаратурны (выдаваў часопіс «У выраі»), драматычны, спартыўны гурткі. Адбылося 5 выпускаў, пасведчанні атрымалі 44 чалавека. У розны час гімназію ўзначальвалі А. Орса, М. Рагажэцкі, А. Вініцкі.
Remove ads
Настаўнікі гімназіі ў 1945/1946 навуч. годзе[2]
- Аляксандр Орса — дырэктар
- Яп. Апанас — рэлігія
- Антон Адамовіч — гісторыя
- К. Бітус — матэматыка
- Аўген Каханоўскі — беларуская мова і літаратура
- Мікола Кругловіч — рысаванне
- Мікола Кунцэвіч — лацінская мова
- Янка Муха — матэматыка
- Аляксандр Орса — геаграфія
- Наталля Орса — беларуская мова
- Мікола Равенскі — спевы
- Мечыслаў Рагажэцкі — матэматыка
- Іна Рытар — нямецкая мова
- Янка Станкевіч — гісторыя Беларусі
- Зінаіда Станкевіч — прыродазнаўства
- Парфіры Трысмак — фізіка і хімія
- А. Багдановіч — анатомія
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Уладзімір Цвірка (1928—1992) — дзеяч беларускай эміграцыі.
Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads