Мікалай Лапіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Лапіцкі (13 снежня 1907, в. Грэлікі[2], Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 8 жніўня 1976, Глен-Спэй, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, публіцыст, педагог. Магістр багаслоўя. Дзеяч беларускай эміграцыі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў заможнай сялянскай сям’і Сцяпана і Домны. Рэлігійныя бацькі далі дзецям традыцыйнае хрысціянскае выхаванне. У 1934 г. прыняў дыяканскія пасвячэнні, неўзабаве — сан прасвітэра. У 1935 г. атрымаў ступень магістра багаслоўя за працу «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панавання Уладыслава Ягайлы». Служыў у прыходзе ў Ашмянах. У 1935 г. прызначаны настаяцелем у Свята-Пакроўскую царкву ў Сцяфанполле (Дзісенскі павет), дзе служыў да 1942 г. Быў жанаты з Валянцінай Трафімук. У Сцяфанполлі ў М. Лапіцкага нарадзіўся сын. З 1942 года ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у Мінскім царкоўным саборы (1942), які абвясціў аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы.
Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса ў Мінску ў чэрвені 1944 года.[2]
Пасля 1944 г. эмігрыраваў, спачатку ў Германію. У Рэгенсбургу М. Лапіцкі арганізаваў беларускі праваслаўны прыход і кіраваў будаўніцтвам царквы, якая ў 1946 г. была асвечана ў гонар Ефрасінні Полацкай. Некаторы час быў дырэктарам Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе. З 1950 года ў ЗША, дзе таксама актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху. Быў настаяцелем беларускай парафіі ў Саўт-Рыверы і парафіяльнай школы пры ёй, дзе сам быў выкладчыкам. Удзельнічаў у выданні часопісу «Царкоўны Сьветач», пэўны час быў яго рэдактарам.
Памёр у Беларускім адпачынкавым цэнтры «Бэлэр-Менск» каля мястэчка Глен-Спэй (штат Нью-Ёрк). Пахаваны на беларускіх могільніках у Саўт-Рыверы.
Remove ads
Зноскі
- Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
- Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 641. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads