Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі
ВНУ ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія авія́цыі (БДАА, англ.: Belarusian State Academy of Aviation) — установа адукацыі ў Мінску, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, iнтэграванай з вышэйшай адукацыяй, і па асобных спецыяльнасцях — вышэйшай адукацыі першай ступені, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку авіяцыйнага персаналу ў сістэме бесперапыннай адукацыі на платнай аснове.
Remove ads
Гісторыя
Мінскае авіятэхнічнае тэхнічнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі (МАТВГА) створана 1 кастрычніка 1974 года. Першыя тры выпускі набіраліся ў асноўным з моладзі, якая адслужыла ў шэрагах СА.
У студзені 1991 года вучылішча было ператворана ў Мінскі авіяцыйна-тэхнічны каледж (МАТК).
3 красавіка 1995 года каледж перайшоў у веданне Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь і 25 жніўня 1995 года рэарганізаваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы лётна-тэхнічны каледж (МДВЛТК).
У 2001 годзе МДВЛТК быў пераназваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж (МДВАК).
1 красавіка 2015 года МДВАК быў ператвораны ва ўстанову адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі» (БДАА), падначаленую з 2016 года Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Рэктары
- Пётр Паўлавіч Кліменка (1974—1981)
- Дзмітрый Рыгоравіч Глушчанка (1981—1983)
- Мікалай Андрэевіч Сідаровіч (1983—1999)
- Аляксандр Іванавіч Навуменка (1999—2009)
- Аляксандр Анатолевіч Лапцэвіч (2009—2015)
- Рыгор Фёдаравіч Лаўшэнка (2015—2018)
- Арцём Артуравіч Шагідзевіч (2018—2025)
- Ігар Георгіевіч Яцкевіч (з 2025 года)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads