Пётр Паўлавіч Кліменка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Паўлавіч Кліменка (14 чэрвеня 1927(1927-06-14), Тэрпіння[d], Melitopol Okrug[d]7 студзеня 2008(2008-01-07)) — спецыяліст у галіне авіябудавання. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Хуткія факты Пётр Паўлавіч Кліменка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 14 чэрвеня 1927 годзе ў вёске Тэрпіння Запарожскай вобласці Украіны, там жа скончыў сярэднюю школу. З 1947 па 1951 год навучаўся ў Кіеўскім інстытуце інжынераў грамадзянскай авіяцыі. Па заканчэнні інстытута атрымаў спецыяльнасць «інжынер-механік па самалётах і рухавіках» і быў накіраваны на працу ва Узбекскае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі.

Ва ўпраўленні прапрацаваў з 1951 па 1957 год за гэты час прайшоў працоўны шлях ад інжынера да начальніка авіяцыйна-тэхнічнай базы аэрапорта «Ташкент».

З 1957 па 1962 год працаваў на пасадзе галоўнага інжынера авіярамонтнага завода № 243 грамадзянскай авіяцыі ў Ташкенце, а з 1962 па 1965 год — працаваў галоўным інжынерам авіярамонтнага завода № 407 у Мінску.

З 1965 да канца 1974 года працаваў загадчыкам Мінскага вучэбна-кансультацыйнага пункта Кіеўскага інстытута грамадзянскай авіяцыі.

У 1968 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук, яму прысвоена вучонае званне дацэнт.

З 1 кастрычніка 1974 года па 1981 год — начальнік Мінскага авіяцыйнага тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі.

З 1981 па 2000 год працаваў камандзірам Вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі авіяцыйнага персаналу Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь. З 1979 па 1985 год абіраўся дэпутатам Заводскага раённага Савета горада Мінска.

Remove ads

Узнагароды

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads