Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі
Remove ads

Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі — вышэйшая навучальная ўстанова Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Хуткія факты Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі, Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Заснавана 11 мая 1993 года шляхам аб’яднання Мінскага філіяла Ленінградскага электратэхнічнага інстытута сувязі імя праф. М. А. Бонч-Бруевіча, Мінскага і Віцебскага электратэхнікумаў сувязі і Рэспубліканскага цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў галіны сувязі.

Згодна з загадам Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь 26 чэрвеня 2001 года навучальная ўстанова стала называцца ўстановай адукацыі «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі».

У адпаведнасці з загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 7 кастрычніка 2015 года навучальная ўстанова стала называцца ўстановай адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі»[1].

9 чэрвеня 2015 года Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» быў перайменаваны ў Віцебскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» і стаў адасобленым падраздзяленнем УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».

Remove ads

Факультэты

  • Факультэт электрасувязі

Факультэт электрасувязі, створаны ў 1996 годзе, праводзіць падрыхтоўку студэнтаў, выкарыстоўваючы двухузроўневую сістэму адукацыі. На этапе першага ўзроўню навучэнцы атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, а на этапе другога ўзроўню — вышэйшую.

  • Факультэт інжынірынгу і тэхналогій сувязі (ФІТС)

Да 2014 года насіў назву Факультэт эканомікі і пошты (ФЭП)

  • Факультэт павышэння кваліфікацыі і перыпадрыхтоўкі кадраў (ФПКПК)
  • Факультэт завочнай і дыстанцыйнай адукацыі (ФЗДА)
  • Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі (ФДП)
Remove ads

Рэктары

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads