Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны — беларуская кніжная друкарня, заснаваная ў Вільні ў маі 1926 года.
Remove ads
Гісторыя
Важнай ініцыятывай у выдавецкай галіне было заснаванне прыватнай друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні. У сярэдзіне 20-х гг. 20 стагоддзя ў асяроддзі дзеячаў Беларускай хрысціянскай злучнасці нарадзілася ідэя арганізаваць беларускую друкарню ў Вільні і назваць яе імем Францішка Скарыны — адзінай беларускай друкарні ў Вільні. Адбылося гэта ў 400-тыя ўгодкі друкарства ў Вільні, якія святкаваліся ўрачыста ў 1925 г. Ксёндз Адам Станкевіч напісаў з гэтай нагоды кніжку «Доктар Францішак Скарына, першы друкар беларускі 1525-1925», а Людвік Абрамовіч, рэдактар і выдавец часопісу «Przegląd Wileński» — кніжку «Cztery wieki drukarstwa w Wilnie (1525-1925)»[1]. Ксёндз Адам Станкевіч, Фабіян Ярэміч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі і ксёндз Андрэй Цікота сталі ініцыятарамі беларускай друкарні ў Вільні. Было нанятае памяшканне на вуліцы Людвісарскай дом № 1 (літ.: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57,75″ пн. ш. 25°16′47,8″ у. д.HGЯO), закупленыя плоскадрукавальны варштат, шрыфт і стэляж у друкарні «Люкс». У маі 1926 г. друкарня пачала дзейнічаць. Кіраўнік — Альбін Стаповіч, а ў чэрвені 1927 г. — кіраўніком друкарні стаў Язэп Найдзюк, які быў ад пачатку яе арганізацыі памочнікам кіраўніка. Друкарня дзейнічала ў камерцыйных умовах. Выдаваліся там амаль усе беларускія часопісы міжваеннага часу. Друкаваліся і газеты «Беларуская Крыніца» і «Сялянская Ніва», розныя друкі для Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, часопіс «Хрысціянская Думка» (з 1928 г.), кніжкі і брашуры. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры карыстаўся друкарняй імя Францішка Скарыны.
З 1936 г. на Завальнай вул. дом № 1. Працаўнікі друкарні імя Францішка Скарыны Язэп Найдзюк і Альфонс Шутовіч арыштаваны польскімі ўладамі ў пачатку вайны ў верасні 1939 года і зняволены ў лагеры Бярозе Картузскай. Пасля вяртання ў Вільню ў кастрычніку 1939 года, у варунках Літвы, Язэп Найдзюк аднавіў з сябрамі дзейнасць Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны. На працягу 1939 (ад 17 лістапада) — 1941 гг. выдавалася там лацінскім і кірылічным шрыфтамі таксама адноўленая «Krynica»[2][3].
Remove ads
Кіраўнікі
- 1926 — 1927 гг. Альбін Стаповіч.
- 1927 — 1939 гг. Язэп Найдзюк.
- 1939 — 1940 гг. Янка Багдановіч.
- 1940 — 1941 гг. Язэп Найдзюк.
Бібліяграфія
Больш за 160 кніжак на беларускай мове — амаль палавіна беларускай кніжнай прадукцыі міжваеннага часу ў Другой Рэчы Паспалітай — была выдадзена ў друкарні імя Ф. Скарыны [4][5].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads