Вуліца Ліейіклас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Ліейікласmap
Remove ads

Вуліца Ліейі́клас[1](традыцыйная беларуская назва — Людвіса́рская ву́ліца[2]; літ.: Liejyklos gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Віленскую з Універсітэцкай і гістарычным Палацавай плошчай (цяпер пляц Даўкантаса). Працягваецца вуліцай Скопа.

Хуткія факты Ліейіклас Вільня, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Радзівілаў і комплекс кляштару баніфратаў з касцёл Святога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў.

Remove ads

Гісторыя

Назва вуліцы ўтварылася ад людвісарні, якая знаходзілася тут з канца XVIII ст.

У XIX ст. з мэтай русіфікацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расійскай імперыі перайменавалі вуліцу ў Праабражэнскую (руск.: Преображенская улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Агульныя звесткі

Даўжыня вуліцы каля 350 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Віленскай вуліцай. З правага паўднёва-ўсходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночна-заходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцай Татарскай. З правага боку адыходзіць вуліца Святога Ігната, з левага — гістарычны Баніфрацкі завулак (цяпер вуліца Лаўрына Гуцэвіча). Усярэдзіне вуліцы перад касцёлам размяшчаецца сквер імя Лаўрына Гуцэвіча, далей — Прэзідэнцкі сквер.

Remove ads

Будынкі

Thumb
Палац Радзівілаў

Няцотны бок

Цотны бок

Галерэя

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads