Беларуская думка (часопіс, Заходняя Беларусь)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Беларуская думка» — штотыднёвы грамадскі, літаратурны і сельскагаспадарчы часопіс у Заходняй Беларусі. Выдаваўся з 2 кастрычніка 1930 да 1932 у Гродне на беларускай мове. Адказны рэдактар і выдавец А. Лукашык (№ 1), потым Л. Лукашык.

Хуткія факты «Беларуская думка», Тып ...

У праграме часопіса абвешчана пра яго незалежнасць, імкненне ўсебакова інфармаваць чытача, бараніць інтарэсы беларускага сялянства. Асвятляў беларускі грамадскі рух на Гродзеншчыне, жыццё вёскі, заклікаў беларускую інтэлігенцыю арганізоўваць культурна-асветную работу. Апублікаваў даклад Р. Астроўскага «Беларуская справа высоўваецца на парадак дзённы польскім грамадзянствам» (1931, № 9) пра змену адносін польскага ўрада да беларускага пытання. Пісаў пра падзеі ў Польшчы і за мяжой, пра жыццё ў СССР і БССР, у т. л. і пра сталінскія рэпрэсіі; друкаваў матэрыялы па рэлігіі, праве, сельскай гаспадарцы. На старонках газеты змешчаны артыкулы да 10-годдзя з дня смерці А. Гаруна, Ядвігіна Ш., літаратурныя творы Ф. Аляхновіча, А. Бартуля, Г. Леўчыка, М. Журбы, М. Крапіўніцкага, Я. Коласа, Я. Купалы ды інш.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads